Каб мова родная гучала

     Паважаныя бацькі,

           З маленькага ўзросту дзіцяці неабходна чытаць як мага больш кніг. Вельмі важна пазнаёміць дзіця з творамі беларускіх пісьменнікаў. Вершы і апавяданні беларускіх пісьменнікаў – і класікаў дзіцячай літаратуры, і тых, хто выдаў свае першыя кнігі, — дапамагаюць дзецям адчуць прыгажосць роднага слова, мелодыку мовы.  Чытайце дзецям беларусія творы, прапануйце прыносіць ў садок сваю любімую кніжку, каб расказаць  яе змест іншым дзецям.

Дастаю з паліцы кніжку,

Пазаймаемся мы крышку:

Вершы, казкі раскажу

І малюнкі пакажу.

                                                      Н. Галіноўская

Добавить комментарий