Паважаныя бацькі,
З маленькага ўзросту дзіцяці неабходна чытаць як мага больш кніг. Вельмі важна пазнаёміць дзіця з творамі беларускіх пісьменнікаў. Вершы і апавяданні беларускіх пісьменнікаў – і класікаў дзіцячай літаратуры, і тых, хто выдаў свае першыя кнігі, — дапамагаюць дзецям адчуць прыгажосць роднага слова, мелодыку мовы. Чытайце дзецям беларусія творы, прапануйце прыносіць ў садок сваю любімую кніжку, каб расказаць яе змест іншым дзецям.
Дастаю з паліцы кніжку,
Пазаймаемся мы крышку:
Вершы, казкі раскажу
І малюнкі пакажу.
Н. Галіноўская