Беларуская народная гульня, як сродак выхавання патрыятычных пачуццяў у дзяцей

Беларускія народныя гульні маюць важнае значэнне ў патрыятычным выхаванні. Педагагічная каштоўнасць беларускіх народных гульняў заключаецца ў тым, што яны даюць веды аб родным краі, выхоўваюць пачуццё прыналежнасці да беларускага народу і такія нацыянальныя якасці, як дабрыня, спагадлівасць, шчырасць.

     Беларуская народная гульня, як від народнай творчасці, існуе самастойна. Але яе магчыма выкарыстоўваць  і як частку забаў, ранішнікаў, святаў, што надае ім пэўны каларыт і непаўторнасць.

   Такім чынам, актыўнае, мэтанакіраванае выкарыстанне беларускіх народных гульняў дазваляе пашырыць уяўленні дашкольнікаў пра сваю краіну і свой народ, развівае памяць, увагу. Важна, што ў працэсе гульні дзеці размаўляюць па-беларуску, а гэта спрыяе авалоданню роднай мовай. Дзякуючы народным гульням, у дзяцей фарміруюцца нормы паводзін, узоры адносін, маўленчая культура.

Абавязкова пагуляйце са сваімі дзецьмі у такія гульні як “Грушка”, “Адгадай, чый галасок”,“Шэры кот”, “Мароз”, “Браднік”, “Маша”, “Агароднік”, «Блін гарыць”, “Лянок”, “Фарбы”, “Вядзьмар”.

Добавить комментарий